Welcome visitor you can log in or create an account

 

25 і 26 сакавіка запрашаем гасцей - маленькіх і дарослых на свята “Вясна-красна на ўвесь свет!”

Адзначым разам Дабравешчанне, Саракі і Гуканне вясны.

Ляснем зычна ў бубны, топнем гучна ў карагодах на святы народныя вясновыя ў Вялікім Княстве Сула!
Вас чакае насычаная забаўляльна – абрадавая праграма: гульні і забавы, песні і танцы, абрады і карагоды, з мядзведзем забаўныя прыгоды. А як з птушакамі прывітаемся, вясны нагукаемся, то і смачнай гарбаткай пачастуемся! 13.00 – 14.00 – фонавая музыка. Абвесткі ад вядоўцы.

14.00 – 14.05 – Урачысты пачатак свята “Вясна-красна на ўвесь свет!”
14.05 – 14.35 - Сульскія музыкі
14.35 – 15.05 – Інтэрактывы ад вядоўцаў
15.05 – 15.35 – Скамарохі -дзіцячыя забаўкі
15.35 – 16.00 – Мядзьведзь і вядоўцы
16.00 – 16.30 – Абрад гукання вясны
16.30 – 16.55 – віктарыны-загадкі ад вядоўцы, частаванне зёлкавай гарбатай
16.55 – 17.00 – Сканчэнне свята, развітальныя словы ад вядоўцаў.