Правядзіце гэтыя выходныя весела і цікава з дзецьмі ў “Вялікім Княстве Сула”, паўдзельнічайце ў тэматычна-ігравой праграме да Хэлоўіна ???
29 кастрычніка (субота), 14.00
“БАЙКІ І ГУЛЬНІ АД БАБЫ ЯГІ”
Бабка-Ёжка і яе верная памочніца будуць бавіць развясёлыя забаўкі.
У праграме — страшна цікавыя віктарыны, танцавальныя конкурсы, невыносна вясёлыя гульні і, вядома, прызы для актыўных удзельнікаў.
30 кастрычніка (нядзеля), 13.30
СЯМЕЙНЫ КВЭСТ “Таямнiцы старога гарбуза”
Прыняць удзел могуць індывідуальныя наведвальнікі з дзецьмі школьнага ўзросту.
*Збор каля “Кромлеха” (пляцоўка №1).
**Удзел у квэсце дзяцей малодшага школьнага ўзросту выключна ў суправаджэнні дарослых.
‼️АКРАМЯ ТАГО, 29 і 30 кастрычніка:
?Дзетак, якія будуць апрануты ў тэматыку Хэлоўіна, чакаюць прызы!
?Прывозьце свае творчыя кампазіцыі з гарбуза для ўдзелу ў конкурсе на лепшы выраб “Сула містычная”
Няма абмежаванняў па ўзросце: 0+
Ўваходны квіток на тэрыторыю парка:
Дарослыя- 25 руб
Сябры Сулы – 20 руб (каб стаць сябрам падпішыся на адну з нашых сацсетак)
Дзеці - 15 руб
Дзеці да 7 гадоў - уваход вольны