Тэматычныя выходныя
17 і 18 верасня, пачатак у 14:00
Ад прадзедаў спакон вякоў нам засталася спадчына! Паміж сваіх і чужакоў яна нам ласкай матчынай.
З прыязнасцю і ласкаю запрашаем у Вялікае Княства Сула спазнаць вялікую культурную, моўную, гістарычную спадчыну беларускага народу. Прыгажосць беларускіх строяў, мілагучнасць дыялектных гаворак, зычнасць традыцыйных інструментаў і песень, весялосць гуляў ды забаваў. Наша адметнасць у нашай разнастайнасці!
13.00 Абвесткі ад вядоўцы
14.05 - 14.30 песні, гульні і танцы розных куточкаў Беларусі
14.35 - 15.00 Песні і строі нашага краю
15.05 - 15.30 Забаўкі ад вядоўцы
15.35 - 16.00 “Багач” - асенні абрад Цэнтральнага рэгіёну
16.05 - 16.30 Забаўкі ад вядоўцы
16.35 - 17.00 “Па адзёжцы сустракаюць” інтэрактыўна-павучальная замалёўка
Няма абмежаванняў па ўзросце: 0+
Ўваходны квіток на тэрыторыю парка:
Дарослыя- 25 руб
Сябры Сулы – 20 руб (каб стаць сябрам падпішыся на адну з нашых сацсетак)
Дзеці - 15 руб
Дзеці да 7 гадоў - уваход вольны