Запрашаем акунуцца ў цікавосткі паштовай сувязі мінулых стагоддзяў!
.....Карчма пры вялікім віленскім гасцінцы. Паштар - ямшчык чакае пагоды, новага каня, смачнай ежы…. Ён есць і пье, спявае і танцуе, смяецца, дзівіцца і ўздыхае - хутка ў дарогу, бо адрасат чакае лісты.
Паштар заўсёды адчуваў жыццё свайго народа, бо з часоў Полацкай дзяржавы быў яго неад'емнай часткай.
Прапануем праехацца па сульскім паштовым тракце і праз прызму мінулых часоў даслаць паштоўку ў любую мясціну.
30 і 31 ліпеня, 6 і 7 жніўня
Пачатак 14:00
13.00 – пачатак працы забаўляльных пляцовак
14.00 – вітанні ад вядучага
14.05 – 14.35 – карчомныя песні і гульні ад сульскіх музыкаў
14.35 – 14.50 –анімацыйна -гульнёвыя замалёўкі «Аднойчы на паштовай станцыі»
14.50 – 15.20 – майстар-клас па карчомных танцах
15.20 – 15.40 – інтэрактывы ад вядоўцы
15.40 – 16.00 – анімацыйна - гульнёвыя замалёўкі
16.00 – 16.20 – гульня «Адгадай застольную песню» пад гуслі
16.20 – 16.40 – майстар-клас па танцах эпохі Рэнесанса
16.40 – 17.00 – старадаўнія карчомныя песні пад гуслі
Няма абмежаванняў па ўзросце: 0+
Ўваходны квіток на тэрыторыю парка:
Дарослыя- 25 руб
Сябры Сулы – 20 руб (каб стаць сябрам падпішыся на адну з нашых сацсетак)
Дзеці - 15 руб
Дзеці да 7 гадоў - уваход вольны