"Ніякае багацце людзей не бывае даражэйшым за іх родную мову".
Якуб Колас.
16, 17, 23, 24 лiпеня
пачатак 14:00
Сёлета беларусы адзначаюць 140 - годдзе ад нараджэння сваіх вялікіх класікаў. То запрашаем вас у Вялікае Княства Сула на тэматычныя выходныя беларускай мовы і культуры.
У праграме :
дэкламацыя вершаў і паэтычныя двубоі, моўныя КВІЗы і віктарыны, спевы, танцы ды іншыя цікавосткі.
Смакуем беларускую мову, спазнаем беларускую культуру разам!
16 i 17 лiпеня 2022
пачатак 14-00
13-00 Прывітанне гасцей. Анонсы праграмы.
14-00-14.30 Адкрыццё. Спевы на вершы беларускіх паэтаў.
14.30-14.50 Беларускі, моўны КВІЗ.
14.50-15.10 “Адгадай мелодыю” пад гуслі.
15.10-15.20 Паэтычны конкурс з гасцямі на тэму
“Мой родны кут, як ты мне мілы!”
Аўтарскія вершы ад наведвальнікаў.
15.20-15.45 Iнтэрактывы ад вядоўцы.
15.45-16.10 Беларускія гульні і танцы.
16.10-16.30 Беларускі, моўны КВІЗ.
16.30-17.00 Пераспеўкі па-беларуску пад гуслi.
Няма абмежаванняў па ўзросце: 0+
Ўваходны квіток на тэрыторыю парка:
Дарослыя- 25 руб
Сябры Сулы – 20 руб (каб стаць сябрам падпішыся на адну з нашых сацсетак)
Дзеці - 15 руб
Дзеці да 7 гадоў - уваход вольны