“Гістарычныя ўікенды ў Суле”
18 і 19 чэрвеня запрашаем Вас у "Вялікае Княства Сула" спазнаць гісторыю Радзімы, яе мінуўшчыну, адметнасць і велічнасць!
Прыязджайце да нас, каб пабачыць, пачуць, паўдзельнічаць і адчуць на сабе шляхецкую навуку ды баявы спрыт ваяроў-абаронцаў старадаўняй Беларусі.
У праграме :
- Фехтаванне і майстэрства валодання асноўнай старадаўняй зброяй, паказальныя баі і майстар-класы для наведвальнікаў
- Забаўкі і інтэрактывы ад вядоўцаў шляхецкай імпрэзы
- Майстар-класы па старадаўніх танцах
- Цікавосткі пра шляхту, каб зналі ды іншым распавядалі
- Выступы сульскіх музыкаў: слухаем, танчым, падпяваем
- Майстар-клас па сярэднявечных музычных інструментах, а таксама шмат конкурсаў і спаборніцтваў ад вядоўцы!
Ведаеш гісторыю Радзімы — пільнуеш Беларусь!
Пачатак у 14:00