5,6,7,8 сакавіка 2022
Запрашаем на ўнікальную анімацыйна-забаўляльную праграму
«Масленічныя забавы ў Суле» і
13 сакавіка «Гуканне вясны»
Запрашаем вас у «Вялікае княства Сула» парк гісторыі пазнаёміцца з цікавымі абрадамі і гульнямі, якія звязаныя з гэтымі святамі, раскрыць сэнс звычных для нас традыцый, павесяліцца ад усёй душы на вясновых гуляннях ў атмасферы шляхетнай сядзібы XVIII стагоддзя!
Праграма:
13.00 – Фонавая музыка
13.00 – 17.00 Пляцоўкі традыцыйных масленічных забаў і спаборніцтваў:
- Масленічны слуп з падарункамі
- Перацягванне каната
- Бой мяхамі
- Трапны блін
- Хакей з мётламі
- Шашкі (Зіма супраць Вясны)
- Сырны більярд
14.00 – Урачыстае адкрыццё, пачатак масленічных гульняў на цэнтральнай пляцоўцы
14.10 – Баторый вітае гасцей
14.10 – 14.35 – Беларускія народныя песні ад сульскіх музыкаў
14.35 – 15.00 – Iнтэрактывы ад вядоўцы
15.00 – 15.25 – Беларускія народныя песні ад сульскіх музыкаў
15.25 – 15.55 – Iнтэрактывы ад вядоўцы
15.55 – 16.25 – Гатуем бліннае сонца з духмянай гарбатай
16.25 – 16.40 – Дэгустацыя вялізнага бліна з гарбатай
16.40 – 17.00 – Вялікі святочны карагод і спальванне пудзіла Зімы на вогнішчы разам з сульскімі музыкамі
Вас чакае:
- цырымонія прывітання з каралём;
- старадаўнія гульні і абрады;
- знаёмства з масленічнымі традыцыямі і традыцыямі гукання вясны;
- танцы, спевы, забавы на свежым паветры з сульскімі музыкамі;
- “Хуткія бліны” – гульня з патэльнямі;
- катанне на брычцы;
- для дарослых, дэгустацыя брэндавага спіртнога напоя «Старка Запольская»;
- масленічны спектакль у сульскай батлейцы;
- фуд-корты;
Галоўнай падзеяй свята стане выпяканне самага вялікага ў Беларусі Каралеўскага масленічнага бліна на 2х мятровай патэльні і частаванне ім ўсіх наведвальнікаў з зелкавай гарбатай.
Яркай кульмінацыяй свята стане абрад спальвання пудзіла Зімы і вясёлы святочны карагод!
Для індывідуальных наведвальнікаў уваходны квіток на тэрыторыю парка:
Дарослыя- 20 руб
Сябры Сулы – 15 руб (каб стаць сябрам падпішыся на адну з нашых сацсетак)
Дзеці - 10 руб
Дзеці да 7 гадоў, удзельнікі ВАВ, інваліды1-2 гр – уваход вольны
Таксама запрашаем арганізаваныя групы з 19 лютага па 13 сакавіка 2022
на незабыўную масленічную квэставую праграму «Як мы Зіму праважалі, ды Вясну гукалі».
Кошт:
- 30 руб. для дарослых (у кошт уключана дэгустыцыя фірменнага напою “Старка Запольская”, катанне на брычцы, частаванне блінамі);
- 20 руб. для школьнікаў (у кошт уключана катанне на брычцы, частаванне блінамі).
- Працяг экскурсіі: 1,5-2 гадзіны.
УВАГА! Мінімальная колькасць людзей для арганізацыі экскурсіі-15 чалавек.
«Вялікае княства Сула» —Парк гісторыі
+37533-644-54-51
+37544-544-54-51