Welcome visitor you can log in or create an account

Гукі беларускай музыкі

 Шаноўныя сябры! Запрашаем вас на тэматычную экскурсію для гасцей парка «Гукі беларускай музыкі», якая адбудзецца 10 і 11 кастрычніка.

Тут кожны зможа дазнацца пра тое, як гучала і гучыць беларуская музыка — ад старажытных народных інструментаў да сучасных.

Заахвочваем наведаць Палац музыкі, дзе ў экспазіцыі прадстаўлены музычныя інструменты ад абрадавых, народных да свецкіх. Тут можна паслухаць гучанне 100-гадовай фісгармоніі

✔️Таксама ладзім:
лекцыі «Таямніцы оперы Моцарта «Чароўная флейта»».
тэматычныя аповеды і віктарыны, конкурсы і шмат іншых цікавостак.

Кошт уваходных квіткоў :
Дарослыя - 45 бел.рублёў;
Дзеці 7-17 гадоў - 25 бел.рублёў;

Ведаеш гісторыю Радзімы - пільнуеш Беларусь ♥️