Уік-энд у кастрычкіку
"Святло бацькоўскай хаты": як правесці выходныя ў кастрычніку?

Восень – неверагодна прыгожая пара года, напоўненая яркімі фарбамі прыроды, загадкавасцю і натхненнем.
У кастрычніку ў парку сярэднявечнай гісторыі «Сула» можна спаўна атрымаць асалоду ад прыгожых выглядаў пад акампанемент даўнейшай музыкі і атмасферы таямнічасці.
Адзначыць Дзень настаўніка
Першыя выходныя 3-4 кастрычніка будуць прысвечаны настаўнікам - тым, хто адкрывае дзецям свет навук і дапамагае зразумець правілы жыцця.
У гэтыя дні кожная лакацыя парка «Сула» стане для сталых і маленькіх наведвальнікаў крыніцай новых ведаў і ўражанняў.

Напрыклад, на тэрыторыі «Калегіума» можна будзе даведацца пра тое, як праходзіў сярэднявечны ўрок і навучыцца каліграфічнаму лісту. У «Палацы мовы» паслухаць займальныя аповеды з гісторыі роднай мовы.
Уся тэрыторыя комплексу ператворыцца тым часам у школу, дзе кожны зможа адкрыць для сябе нешта цікавае, і гэта стане самым галоўным вынікам праведзеных урокаў.
Пачуць гукі беларускай музыкі
Тэматыкай наступнага ўікэнда 10-11 кастрычніка стане адзін з самых яркіх і эмацыйных выглядаў мастацтва – музыка.
У новай лакацыі парка «Палац музыкi» наведвальнікі змогуць пазнаёміцца з багатай калекцыяй беларускіх традыцыйных, абрадавых і свецкіх музычных прылад, а таксама даведацца шмат цікавых фактаў з гісторыі музычнай скарбніцы нашай краіны.

Напрыклад, у траўні 2023 года «Культура беларускай дуды» была занесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Беларусі. Гэты элемент прызнаны яе нематэрыяльнай гісторыка-культурнай спадчынай.
У хуткім часе плануецца вылучэнне беларускай дуды на ўлучэнне ў Спіс Сусветнай спадчыны ЮНЭСКА.
Цікава, што яшчэ напачатку 20 стагоддзя ніводнае вяселле на нашых землях не абыходзілася без дудзення, аднак, да канца стагоддзя дудароў тут практычна не засталося.
Прыемна, што ў апошнія дзесяцігоддзі гэта ўнікальная народная прылада перажывае перыяд адраджэння і захавання як вялікага нацыйнага набытку.
У наведвальнікаў будзе магчымасць атрымаць асалоду ад гучання беларускай дуды і старажытнай фісгармоніі, якая некалі належыла знакамітаму роду Ленскіх, а таксама паўдзельнічаць у займальных музычных віктарынах.
Адчуць цяпло «бацькоўскай хаты»
Сярэдзіна месяца - выходныя 17-18 кастрычніка будуць прысвечаны, мабыць, найдаражэйшаму і патаемнаму для кожнага чалавека - бацькоўскай хаце.

І гэта невыпадкова, бо чараду падзей апераджае Дзень маці, які традыцыйна адзначаецца 14 кастрычніка, а замыкае тыдзень бацькоўскай любові 21 кастрычніка Дзень бацькі.
«Бацькоўская хата» акуне нашых гасцей у цёплую неверагодна ўтульную атмасферу бацькоўскай хаты, пра якую складалі песні і вершы творцы.

У парку «Сула» беражліва захоўваюць традыцыі спрадвечнага беларускага побыту, пазнаёміцца з якім можна ў «Беларускім мясцейку».
Палатняныя ручнікі, тканыя дываны, ткацкі станок і верацяно нібы паварочваюць час назад і вяртаюць да вытокаў. «Як у маей бабулі», - так, з пяшчотай і цеплынёй кажуць шмат якія госці, калі апынаюцца ў гэтай прасторы.


А яшчэ тут можна наведаць «Пякарню», даведацца пра тое чым быў хлеб для нашых продкаў, і, вядома, набыць «духмяны хлябочак».
Разгадаць таямніцы парка «Сула»
У перадапошнія выходныя 24 і 25 кастрычніка парк «Сула» пагрузіцца ў інтрыгоўную атмасферу таямнічасці.
У наведвальнікаў парка будзе магчымасць даведацца пра тое, што такое кромлех і якія пасланні зашыфраваны ў накрэсленых на камянях рунах. У старажытнасці існавала павер'е, што гэта месца, дзе «Зямля злучаецца з небам» і даруе вылячэнню ад хвароб, дапамагае пакутным, а таксама з'яўляецца абярэгам роду і месца.

Таксама ў гэтыя дні ў парку можна будзе загадаць жаданні ў «дзеда-каменя», сустрэцца з мясцовай чараўніцай і пакаштаваць духмяную гарбату.
Даведацца пра традыцыі «Дзядоў»
Завершаць кастрычніцкую праграму 31 і 1 лістапада «Дзяды» - традыцыйны беларускі дзень памінання памерлых продкаў, карані якога ідуць у глыбокую славянскую старажытнасць.

Зусім хутка гасцям парка будзе пададзены эксклюзіўны экскурсійны прадукт па матывах аднаго з самых загадкавых твораў беларускага класіка. Даведацца пра дэталі хуткай імпрэзы можна ў найбліжэйшых навінах на сайце парка.
Кошт уваходнага квітка ў парк?
Дарослы – 45 бел.руб., для сяброў з сацыяльных сетках – 40 бел.руб. (адна падпіска), дзіцячы – 25 бел.руб. (з 7 да 17 гадоў уключна), для дзяцей з шматдзіцячых сем'яў – 15 бел.руб., дзецям да 7 год і інвалідам I–II гр. – уваход вольны.
Таксама па папярэднім запісу даступны для заказа сборныя тэматычныя экскурсіі “5 000 крокаў Беларускай гісторыі”.

Тэлефоны для заказа экскурсій для арганізаваных гуртоў: +375 (29) 613-77-01, +375 (33) 615-77-01.
Крыніца: tochka.by
як правесці выходныя ў кастрычніку?