Культура беларускага мястэчка
Шаноўныя сябры Вялікага Княства Сула!
Запрашаем на тэматычныя выходныя «Культура беларускага мястэчка»!
У старабеларускай мове слова «места» азначала «горад», а гараджанаў называлі месцічамі, або мяшчанамі. У мястэчку жылі людзі розных нацыянальнасцей і вялікая колькасць рамеснікаў.
Вы пазнаёміцеся з беларускімі рамёствамі - ад мінулага да сучаснасці. На свае вочы вы ўбачыце сапраўдную кузню, у якой апрацоўваецца жалеза, ткацкі станок , на якім робіцца ручнік, пякарню, дзе выпякаецца самы смачны хлеб на заквасцы з цэльназернавой пшанічнай і жытняй мукі!
І гэта яшчэ не ўсе цікавосткі!
«Топ старажытных прафесій, пра якія забыліся сёння»
Таксама даведаецеся, якія народы спрадвечна пражывалі ў беларускіх мястэчках.
☕️частаванне!
‼️Пачатак тэматычнай праграмы а 14:00 у цэнтры!
Ведаеш гісторыю Радзімы - пільнуеш Беларусь ♥️