Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь
Віншуем вас, сябры, з галоўным дзяржаўным святам!
Дзень Незалежнасці - гэта не толькі дзень ушанавання мінулага, але і магутны імпульс для будучыні. Гэты дзень сімвалізуе наш характар: стойкі, працавіты, непакорлівы і адкрыты да стварэння.
Мы — нашчадкі пераможцаў, і гэта накладае на нас асаблівую місію: быць канкурэнтаздольнымі ў свеце, развіваць эканоміку, навуку, культуру, каб нашая краіна квітнела і была прыкладам стабільнасці і спакою.
З Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, дарагія беларусы!
Запрашаем сёння, 3 ліпеня, да нас на святочную праграму і частаванне!