Радаўніца
21 красавіка праваслаўны свет адзначае Радаўніцу, або Дзень памінання памерлых – адно з самых старажытных славянскіх свят.
Радаўніца бярэ свой пачатак яшчэ ў далёкай язычніцкай традыцыі: ва ўсходніх славян гэтая падзея была звязана з культам продкаў.
Запрашаем у “Вялікае Княства Сула” пазнаёміцца з гісторыяй свята.
На лакацыях мы прапануем паслухаць лекцыі "Культ продкаў у беларусаў. Радаўніца і іншыя звязаныя святы".
У сэрцы Сулы, сядзібе Ленскіх, - экскурсія “Гісторыя і ўспамін сям'і Ленскіх”.
Таксама запрашаем на МК па свечках з вашчыны.
Ведаеш гісторыю Радзімы - пільнуеш Беларусь ❤️