Вербная нядзеля і Вялікдзень
На гэтых выходных мы адзначаем разам 2 святы:
Вербная нядзеля ў праваслаўных
Вялікдзень у каталікоў.
Мы падрыхтавалі актыўнасці для ўсіх ❗️
З 14:00 да 16:30 ў цэнтры спецыяльная праграма, падчас каторай людзі даведаюцца пра традыцыі Вялікадня, гісторыю свята, традыцыйныя гульні з яйкамі, а таксама абрад абыходжання хат валачобнікамі
Частаванне святочнай булкай ды зёлкавай гарбатай.
На лакацыях МК:
- па вырабу вербаў;
- "Пісанка" (традыцыйны роспіс яек).
* гатовыя вербы і яйкі кожны забірае дамоў ✅
Ведаеш гісторыю Радзімы - пільнуеш Беларусь ❤️