Welcome visitor you can log in or create an account

Вербная нядзеля

 Запрашаем на тэматычныя выходныя "Вербная нядзеля" 28 і 29 сакавіка. На лакацыях вы дазнаецеся пра традыцыі "вербнай нядзелі" і сімвал вярбы ў беларускім фальклоры

На працягу дня прапануем наведаць майстар-клас па вырабу вербачак, якiя потым можна забраць дамоў ✅

Таксама частуем усіх гасцей парка зёлкавай гарбатай ☕️ з мёдам 

Кошты ЎВАХОДНЫХ квіткоў:
- 45 бел.рублёў дарослы
- 40 бел.рублёў дарослы сябар нашых сацыяльных сетак 
- 25 бел.рублёў дзіцячы з 7 да 17 гадоў уключна
*дзецям са шматдзетных сем’яў 15 бел.рублёў
* да 7 гадоў і інвалідам 1-2гр. Уваход вольны.

ДАДАТКОВА❗️Запрашаем на тэматычную экскурсійную вандроўку «Падарожжа ў Сярэднявечча» КОЖНЫ ДЗЕНЬ з 21 па 29 сакавіка а 13:00 ❗️

Кошты экскурсійных квіткоў:
45 бел.рублёў - дзецям,
55 бел.рублёў - дарослым.
* у кошт ужо ўключаны ўваходны квіток у парк.

Завітайце абавязкова ў Ратушу, каб на свае вочы пабачыць арыгінальнае выданне Статуту ВКЛ 

Ведаеш гісторыю Радзімы - пільнуеш Беларусь ❤️