Welcome visitor you can log in or create an account

Беларусь вяртае сваё

 photo_2026-03-19_09-18-49_2.jpg                                Шаноўнае спадарства!

❗️ Сёння ў Суле адбываецца ўрачыстая падзея ❗️ 
Працягваецца час “збіраць камяні”.

2 гады таму мы падаравалі краіне “Вялікае мастацтва артылерыі” 1650 года - кнігу знакамітага беларуса Казіміра Семяновіча.
І сёння мы працягваем вяртаць нашу Спадчыну, нашы страчаныя скарбы.

На сёння гэта арыгінальнае выданне Статута Вялікага Княства Літоўскага 1744 года
набыта ў аўкцыённым доме Sotheby’s аўтарам ідэі Андрэем Запольскім і асабіста ўрачыста падорана Суле.
Выданне надрукавана ў Вільне ў 1744 годзе ў польскім перакладзе.

☝️Але менавіта ў 4-ым раздзеле 1-ым артыкулам гэтага Статута загадвалася - усё справаводства ў краіне павінна было адбывацца на старабеларускай мове.

Мы працягваем наш пошук, і прыйдзе час, калі ў Суле з’явіцца першае выданне, якое было надрукавана па-старабеларуску.

Запрашаем вас наведаць Сулу і асабіста дакрануцца да гісторыі і пабачыць гэты скарб на ўласныя вочы.

Ведаеш гісторыю Радзімы - пільнуеш Беларусь!❤️