Лепшы праект па развіццю турызма 2026

Мы шчаслівы абвясціць - Парк сярэднявечнай гісторыі "Вялікае княства Сула" атрымаў перамогу на Best Experience Marketing Awards прэміі ў намінацыі "Лепшы праект па развіцці турызму INTERNATIONAL"
Тры дні фэсту, сотні заяў і тысячы абмеркаванняў экспертаў. Гэта было магутнае, сумленнае і па-сапраўднаму натхняльнае спаборніцтва!
Гэтая ўзнагарода — вынік нашай шматгадовай працы па адраджэнні гэтага неверагоднага месца. Калісьці тут знаходзіўся маёнтак шляхецкага роду Ленскіх, які прыйшоў у заняпад у ХХ стагоддзі . Сёння ж Сула — гэта сапраўднае падарожжа праз 10 000 гадоў гісторыі Беларусі .
Унікальнасць нашага парку ў тым, што гісторыя тут ажывае. Кожны наведвальнік можа не проста паглядзець на экспанаты, але і стаць часткай інтэрактыва.
Асаблівае зачараванне надаюць экскурсіі на чыстай беларускай мове.
Дзякуй кожнаму госцю, хто быў і застаецца часткай гэтай гісторыі! Таксама камандзе, якая ўдыхнула жыццё ў гэтыя сцены!