Шчодрая масленіца ў Суле
ШЧОДРАЯ МАСЛЕНІЦА Ў СУЛЕ!
Чаго чакаць? Давай вясну заклікаць!
Ужо з гэтага тыдня мы пачынаем знаёміць нашых наведвальнікаў з аўтэнтычнымі беларускімі традыцыямі і абрадамі, прысвечаныя сустрэчы Масленіцы ?
Госці змогуць прыняць удзел у выпяканні бліноў і спальванні пудзіла Зімы, народных гульнях і забавах, паслухаць самабытныя спевы, даведацца пра сімвалы масленічных абрадаў.
Напрацягу часу вас чакаюць майстар-класы і цікавыя аповеды не толькі пра Масленіцу, але і іншыя таямніцы нашай гісторыі на лакацыях і шмат чаго цікавага.
☝️❗️Цвікам сустрэчы Масленіцы ў выходныя дні будзе выпяканне
2-х метровага масленічнага бліна і частаванне гасцей ім з зёлкавай гарбатай!?
Таму запрашаем арганізаваныя гурты (па папярэдней замове) і самастойных наведвальнікаў далучыцца да народных традыцый і абрадаў!
‼️Нагадваем, што для самастойных наведвальнікаў экскурсійная праграма “Шчодрая Масленіца ў Суле” з 11 лютага па 1 сакавіка ў працоўныя дні комплексу пачынаецца а 13:00
Кошт экскурсіі:
для дзяцей - 45 бел.руб
для дарослых- 55 бел.руб
А для закаханых у гэты дзень мы падрыхтавалі магчымасць урачыста падкрэсліць сваё каханне і нават абмяняцца незвычайнымі пярсцёнкамі (толькі 14-га)
Кошт уваходнага квітка:
40 бел. рублёў для дарослых,
35 бел. рублёў для нашых сяброў у сацыяльных сетках,
15 рублёў для дзяцей ад 7 гадоў.
Да 7 гадоў і інвалідам 1-2гр. Уваход вольны.
Ведаеш гісторыю Радзімы — пільнуеш Беларусь❤️