Welcome visitor you can log in or create an account

Грамніцы

 

"Прыйшлі Грамніцы - скідай рукавіцы!"

Гэтыя выходныя прысвячаем святу Грамніцы, адзначаецца яно 2-га лютага (па грыгарыянскім календары) альбо 15-га лютага (па юліянскім календары.

У народзе гэта свята яшчэ завуць "Стрэчанне" , бо вясна з зімой сустракаюцца. У гэты дзень людзі ходзяць у храмы і асвячаць там свечкі, якія пасля напрацягу ўсяго года будуць аберагаць іх хаты ад зла.

Людзі здаўна лічылі агонь свяшчэннай стыхіяй. Яго баяліся, яму пакланяліся, ашчадна захоўвалі ў ачагу…

Запрашаем да нас у госці , каб падрабязней даведацца пра гэтае свята 31 студзеня і 1 лютага!

Кошт уваходнага квітка:
40 бел. рублёў для дарослых,
35 бел. рублёў для нашых сяброў у сацыяльных сетках,
15 рублёў для дзяцей ад 7 гадоў.

Да 7 гадоў і інвалідам 1-2гр. Уваход вольны.

Ведаеш гісторыю Радзімы - пільнуеш Беларусь ❤️