Welcome visitor you can log in or create an account

Майскія выходныя


 

Майскія выходныя хутка!
Запрашайма!
1, 2, 7, 8, 9 мая

 

 

Давайце разам развіваць і ўмацоўваць нашу непаўторнасць і самабытнасць, захоўваць традыцыі і шанаваць культуру, гісторыю і мову. Кажучы словамі Янкі Купалы: “Ад прадзедаў спакон вякоў нам засталася спадчына…!” - далучаемся да нашай майскай суполкі!

Па Юр’ю да Міколы бавімся весела, не знаючы стомы!

 

13.00 – Пачатак

13.00 – 17.00 Пляцоўкі вясновых забаў і спаборніцтваў:

- Перацягванне каната

- Бой мяхамі

- Трапны блін

- Хакей з мётламі

- Сырны більярд

- майстар-класы ад рамеснікаў

14.00 – Урачыстае адкрыццё на цэнтральнай пляцоўцы.

14-00 – 14.30 – Танцавальна-забаўляльная праграма ад сульскіх музыкаў: Традыцыйныя танцы, гульні, карагоды

14.30 – 14.40 - Таямніцы ткацтва і прадзення на Беларусі-майстар-клас.

14.30 - 15.00 – Гульні і забавы ад вядоўцы з прэзентулькамі: Моўныя інтэрактывы.

15.00 – 15.30 – Музычныя цікавосткі ад майстра старадаўніх беларускіх інструментаў: Спрадвечныя гукі-зыкі для душы.

15.30 – 15.40 - Ганчарства ці на гліне грош не гіне.

15.40 – 16.10 – Гульні і забавы ад вядоўцы з прэзентулькамі.

16.00 – 16.10 – Таямніцы ткацтва і прадзення на Беларусі -майстар-клас.

16.10 – 16.40 – Гусляр грае – люд спявае: сур’ёзныя спеўкі і дробныя прыпеўкі пад гуслі, спеўны сход.

16.40 – 17.00 – Прыгатаванне і частаванне сульскай гарбатай з зёлкамі.