Вялiкдзень
17 і 24 красавіка
запрашаем разам адзначыць галоўную падзею царкоўнага календара, найстаражытнае і найважнейшае хрысціянскае свята – Вялікдзень!
З 15:00 Вас чакае знаёмства з велікоднымі абрадамі і традыцыямі (пляцоўка каля Кромлеха) з удзелам сульскіх музыкаў, гульні, спевы і частаванне смачнай здобай з зёлкавай гарбатай!
Акрамя гэтага, аглядная экскурсія па тэрыторыі комплекса ў 14:00 і аглядная экскурсія «Сярэднявечным шляхам: ад рыцэрства да шляхетства» ў 16:00 (пачатак ад Млына).
Таксама для Вас:
Плаванне на дракары, катанне на брычцы, удзел у майстар-класах па кавальству і ганчарству, дэгустацыя, прагляд спектакля Батлейкі.
А для тых, хто хоча застацца ў нас на ноч, з 1 па 30 красавіка, прапануем зніжкі 10% на пражыванне ў Буцік Гатэлі, Доме Аканома і VIP-дамах.
* У праграме магчымы змены
Няма абмежаванняў па ўзросту: 0+
Для індывідуальных наведвальнікаў
уваходны квіток на тэрыторыю парка:
Дарослыя- 20 руб
Сябры Сулы – 15 руб (каб стаць сябрам падпішыся на адну з нашых сацсетак)
Дзеці - 10 руб
Дзеці да 7 гадоў, удзельнікі ВАВ, інваліды1-2 гр – уваход вольны
Папярэдня замова столікаў у рэстаране і браніраванне гатэляў
+37533-644-54-51
+37544-544-54-5