"Нечаканы Караткевiч"
«НЕЧАКАНЫ КАРАТКЕВІЧ». Тэатральная імпрэза ў Суле да 90-годдзя з дня нараджэння пісьменніка
Неабходна папярэдняе БРАНІРАВАННЕ (па спасылцы https://forms.gle/wCt9hF72hy7FeUXA9 ).
12 студзеня ў 18.00 у выкананні вядомых беларускіх акцёраў Вы пачуеце аповед пра жыццёвы і творчы шлях Уладзімера Караткевіча, узгадаеце яго творы. Не застануцца без увагі і славутыя класікі Янка Купала і Якуб Колас. Іх вершы, а таксама урыўкі з «Паўлінкі» і «Сымона-музыкі».⠀
Дзе: зала Каралеўскай Ассамблеі («Вялікае княства Сула» — парк гісторыі). Неабходныя санітарныя нормы бяспекі прадугледжаны: на ўваходзе — маскі, антысэптыкі, бяспечная адлегласць паміж крэсламі.
Калі: 12 студзеня (субота) ў 18.00
Кошт квітка: 20 рублеў (за гэты кошт Вы зможаце на працягу дня (з 10.30) наведаць больш за 25 музеяў з аніматарамі і займальнымі экскурсіямі, прыняць удзел у майстар-класах па ганчарнай і кавальскай справе, шляхецкім танцам, пакатацца на брычцы, пабываць на дэгустацыях, прадстаўленні лялечнага тэатра «Батлейка», мініканцэрце фісгармоніі, а потым у 18.00 пайсці на «Тэатральную імпрэзу»).
Чакаем Вас!
Тэлефоны для даведак:
+37529 613 77 01
+37533 615 77 01