3 лiпеня
3 ліпеня - Дзень незалежнасці Рэспублікі Беларусь!
Таксама мы віншуем з 80-годдзем вызвалення нашай зямлі ад нямецка-фашыстскіх захопнікаў!
Усіх шаноўных суайчыннікаў - са святам Незалежнасці! Жадаем моцнага здароўя і мірнага неба назаўжды!
📯Пад час святкавання вас чакае:
- гістарычны экскурс «Ад Грунвальда да Баграціёна» аб шматлікіх правалах бліцкрыгаў на ўсход.
- літаратурныя аповеды на тэму: "Беларускія пісьменнікі пра вайну" у "Кнігарні-друкарні".
❗🔥💃На тэрыторыі комплексу будуць арганізаваны тэматычная фотазоны, прысвечаныя нашым абаронцам.
Таксама наведнікаў чакае пачастунак сапраўднай салдацкай кашай!
Свята ўпрыгожыць выступ беларускага танцавальнага калектыву.
💕Сардэчна запрашаем у парк сярэднявечнай гісторыі "Вялікае княства Сула’’.