Ноч музеяў - Сула містычная
Ці ёсць сярод нашых падпісантаў аматары паказытаць свае нервы?
Калі так, то ў нас для вас ёсць выдатная навіна!
Вялікае княсіва Сула далучаецца да святкавання ночы музеяў.
18 траўня ў парку гісторыі Сула адбудзецца начная экскурсійная праграма “Сула містычная”
Вас чакаюць:
– містычныя аповеды на лакацыях;
– легенды і паданні;
– факельнае шэсце;
– загадкі і сакрэты Сулы;
– незабыўныя ўражанні;
Пачатак начной экскурсійнай праграмы а 20:00;
Канец: 23:00;
Будзем радыя, калі вы завітаеце да нас!