Вялікдзень у Суле
Вялікдзень у Суле. Запрашаем на святкаванне!
10.00 - пачынае працу парк і адчыняем браму для гасцей.
14.00 - пачатак святочнай праграмы.
17.00 - канец праграмы.
17.30 - канец экскурсійнага абслугоўвання.
Наведнікаў чакаюць:
- знаёмства з традыцыйнымі абрадамі і спевамі;
- вялікодныя гульні ды забавы;
- агляд тэматычных лакацый;
- гісторыя ўзнікнення свята Вялікадня на Беларусі;
- асаблівасці і традыцыі святкавання дахрысціянскага перыяду;
- майстар-класы па ўпрыгожванні булкі і расфарбоўцы яек;
- адметнасці падрыхтоўкі да свята ў дзяўчат і хлопцаў;
- дэгустацыя куліча і гарбаты з зёлак ад сульскай чараўніцы.
Вырабы з майстар-класаў удзельнікі атрымаюць у падарунак.
Папярэдні запіс НЕ патрэбны. Кошт квіткоў для сяброў 30 бел. руб.
*у праграме магчымы змены.