Рыцары замкаў Сулы
Адмысловая праграма на час школьных канікул!
Працуем кожны дзень з 25 па 31 сакавіка і рады вітаць маленькіх і ўжо дарослых маленькіх гасцей у нашым княстве.
Сапраўдныя рыцарскія прыгоды чакаюць наведнікаў школьнага ўзросту і іх бацькоў:
- сустрэча з сапраўдным рыцарам Вялікага княства Сула;
- прыгодніцкі шлях зарадзі знаёмства з князем;
- падрыхтоўка да баляў дзяўчат і хлопцаў;
- выпрабаванні на годнасць будучых ваяроў і абаронцаў княства;
- урок фехтавання і шляхетных манер;
- знаёмства з кавальскай, артылерыйскай справай і інш.;
- урачыстае прысвячэнне ў рыцары маленькіх гасцей.
Вандроўка даступна для арганізаваных гуртоў і таксама для тых, хто прыязджае самастойна. Для наведнікаў без гурта, пачатак зборнай тэматычнай экскурсіі ў 14.00 з панядзелка па пятніцу, 13.00 і 15.00 пачатак у суботу і нядзелю.
Кошт для дзяцей школьнага ўзросту 25 бел. рублёў. Для бацькоў, што падпісаны на нашы сацыяльныя сеткі - 30 бел.руб.
*у праграме магчымы змены.