Дранікфэст
16 кастрычніка "Вялікае Княства Сула" запрашае правесці цёплыя восеньскія выходныя на "Дранік-фэсце"!
Вас чакаюць:
- народныя восеньскія абрады;
- традыцыйныя спевы і гульні;
- спаборніцтва па выпяканню дранікаў;
- інтэрактыўная тэатральная пастаноўка "Як пан Бульбачка сабе зяця выбіраў";
- забаўкі ад вядоўцы свята;
- выпяканне і дэгустацыя двухметровага драніка.
Праграма
13.00 – абвесткі ад вядоўцы. Вітанні гасцей.
14.05 – спевы і гульні ад Сульскіх музыкаў.
14.30 – тэатральная замалёўка з удзелам гасцей «Як пан Бульбачка сабе зяця выбіраў»-1 частка
15.00 – чэмпіянат па гатоўцы дранікаў
15.30 – спевы і гульні ад Сульскіх музыкаў
16.00 - тэатральная замалёўка з удзелам гасцей «Як пан Бульбачка сабе зяця выбіраў» -2 частка
16.20 – пачатак выпякання двухмятровага драніка.
Віктарына з падарункамі для самых кемлівых гасцей
Дэгустацыя драніка
17.00 – заканчэнне праграмы.
Няма абмежаванняў па ўзросце: 0+
Ўваходны квіток на тэрыторыю парка:
Дарослыя- 25 руб
Сябры Сулы – 20 руб (каб стаць сябрам падпішыся на адну з нашых сацсетак)
Дзеці - 15 руб
Дзеці да 7 гадоў - уваход вольны