Welcome visitor you can log in or create an account

Уік-энд у верасні

 «Багач» і October Дранiк Фэст»: як правесці вераснёвыя выходныя ў Суле?

Так склалася, што на працягу шмат якіх стагоддзяў пачатак восені для беларусаў быў дабрадатнай парой збору ўраджаю і святкавання вяселляў. 

У верасні ў парку сярэднявечнай гісторыі «Сула» можна пазнаёміцца з даўнейшымі вясельнымі традыцыямі і скаштаваць самы вялікі беларускі дранік.

 Сустрэць Дзень ведаў

Першыя выходныя восені – 5-6 верасня прысвечаны Дню ведаў. 

Спакон вякоў на нашых землях пачатак восені быў часам, які прысвячалі навучанню. Раней навучальны працэс выглядаў зусім іначай, чым у нашы дні: напрыклад, тады хлопчыкаў навучалі пляценню лапцяў, а дзяўчатак – рукадзеллю.

У гэтыя дні запрашаем дзяцей і сталых на незвычайныя ўрокі гісторыі, матэматыкі, беларускай мовы, музыкі і танцаў, а таксама іншых прадметаў. Самых актыўных і старанных вучняў чакаюць заслужаныя прызы.

Пазнаёміцца з беларускімі «вясельнымi» традыцыямі

Наступныя выходныя 12-13 верасня ў парку сярэднявечнай гісторыі «Сула» будуць прысвечаны вясельным беларускім традыцыям.

З наступам восені і зборам багатага ўраджаю ў нашых продкаў наставаў адменны радасны перыяд вяселляў.

Наведвальнікі нашага парка змогуць даведацца, што такое «пасаг», чаму жаніх павінен быў перанесці нявесту праз парог, а таксама тое, што значыць пры сватанні «атрымаць гарбуза».

У вясёлай атмасферы музыкі і танцаў разам з гасцямі пагаворым і пакажам усе этапы традыцыйнага беларускага вяселля: сватанне, заручыны, зваяванне двара, зборную суботу (сучасны дзявочнік ці хлапечнік) і вяселле.

Запрашаем пары акунуцца ў атмасферу мінулага і паўдзельнічаць у маляўнічай рэканструкцыі даўнейшага беларускага вяселля. Таксама ўсіх гасцей чакае частаванее духмяным «вясельным» караваем.

Пабываць на «October Дранiк Фэсце»

Паспытаць незвычайны пачастунак – самы вялікі дранік у Беларусі, выпечаны на двухмятровай патэльні, можна будзе ў Суле 19-20 верасня.

Цікавы факт - упершыню бульбу на тэрыторыю сучаснай Беларусі прывёз у 1676 годзе чашнік Вялікага князя Літоўскага Францішак Стэфан Сапега.

Шырокае ж распаўсюджване і статус «другога хлеба» у Беларусі бульба набыла значна пазней – у першай палове XIX стагоддзя.

Калі гэты звыклы зараз для кожнага клубень толькі з'явіўся на нашай зямлі, людзі не ведалі, што з ім рабіць.

Яшчэ доўгі час апасля сяляне адмаўляліся прымаць бульбу як карысную агародніну і нават крыўдна называлі яго «чортавым яблыкам» - віной усяму тое, чаго тады яшчэ папросту не ведалі, як яго правільна выкарыстоўваць.

Затое прыгожыя кветкі бульбы вельмі спадабаліся дзяўчатам, якія прыдумалі з яго арыгінальнае ўпрыгожанне для валасоў.

Наведвальнікі парка «Сула» змогуць даведацца аб цікавых фактах пра бульбу, а таксама паўдзельнічаць у спаборніцтвах па прыгатаванні дранікаў на калодках. Пераможцы атрымаюць талеры (адмысловыя манеткі), якія можна будзе памяняць на фірмавы напой – «духмянае» сульскае піва.

Актыўныя зоны з гульнямі ў шашкі, перацягваннем ліны, бітвай на мяшках, сярэднявечнымі танцамі і музыкай дапоўняць атмасферу святочнага ўік-энда.

Паўдзельнічаць у абрадзе «Багач»

У апошнія выходныя верасня – 26 і 27 верасня запрашаем паглядзець і паўдзельнічаць у рэканструкцыі даўнейшага беларускага абраду «Багач».

На працягу стагоддзяў гэта свята беларускі народ праводзіў пасля восеньскага раўнадзенства, калі ўсе палявыя работы, з выняткам пасеву зімавых культур, павінны быць скончаны. Гэтыя дзеянні знайшлі сваё адлюстраванне ў вядомай беларускай прыказцы: «Прыйшоу Багач – кiдай рагач, бяры сявеньку i сей памаленьку».

Цягам усяго прыбіральнага перыяду чалавек неаднойчы праводзіў рытуальныя дзеянні і прыносіў ахвяраванні зямлі, а таксама некаторым духам, якія заступаліся сенажацям, палям, гародам і ўсяму ўраджаю ў цэлым.

Аднак свята «Багач» у гэтым шэрагу абрадавых дзеянняў вылучаўся асобна. У вёсках у гэты дзень усе жыхары збіраліся талакою, і, перадусім, рабілі Багача – лубок з зернем, у сярэдзіне якога змяшчалася асвячоная свечка. Для «Багача» кожны жыхар вёскі прыносіў жменю зерня новага ўраджаю, абмалочанага з першага снапа.

З «Багачом» здзяйснялі абыход вёскі і такім чынам дзякавалі за сабраны ўраджай, асвячалі яго, а таксама заклікалі захаванне сямейнага ладу і дабрабыту на будучыню.

Прапануем гасцям прыходзіць са сваім зернем, каб усім разам паўдзельнічаць у «Багачы» і прыцягнуць дабрабыт у сваю хату.

Ёсць у свята і яшчэ адзін сімвал – невялікі сноп з каласкоў. Раней дзяўчаты нават варажылі на ім, а яшчэ снапок быў сямейным абярэгам.

У праграме – пачастунак, народныя гульні і займальныя тэматычныя майстар-класы

Собираясь в путешествие по парку, не забудьте включить в свой маршрут и другие интересные локации – посетите белорусское местечко, прокатитесь на конке и драккаре, отведайте свежего хлеба в пекарне и отправьте открытку в любую страну мира прямо с местной почтовой станции.

Кошт уваходнага квітка ў парк?

Дарослы – 45 бел.руб., для сяброў з сацыяльных сетках – 40 бел.руб. (адна падпіска), дзіцячы – 25 бел.руб. (з 7 да 17 гадоў уключна), для дзяцей з шматдзіцячых сем'яў – 15 бел.руб., дзецям да 7 год і інвалідам I–II гр. – уваход вольны.

Тэлефоны для заказа экскурсій для арганізаваных гуртоў: +375 (29) 613-77-01, +375 (33) 615-77-01.

Крыніца: Точка.бай