Welcome visitor you can log in or create an account

Нематэрыяльныя скарбы Беларусі

 Нематэрыяльная культурная спадчына Беларусі — гэта «жывая» спадчына, якую перадаюць з пакалення ў пакаленне (вусныя традыцыі, святы, абрады, рамёствы і веды).

На выходных 14 і 15 лістапада прапаноўваем дадатковыя актыўнасці на лакацыях па тэме «Нематэрыяльныя скарбы Беларусi».

Вас чакаюць:
•Лекцыі-дэманстрацыі па саломцы (прызнана сусветнай спадчынай ЮНЕСКА) і маляванцы (своеасаблівы “тэкст” - выявы на палатне) у Хаце беларускіх рамёстваў

•Лекцыя па традыцыям бортніцтва ў Бортнікавай хаце

14 лістапада з нагоды міжнароднага Дня каваля - інтэрактыўная лекцыя-дэманстрацыя на Кузне “Сакрэты i мiфы кавальскай справы”.

Ведаеш гісторыю Радзімы - пільнуеш Беларусь ❤️