Кульмінацыйны момант працоўнага года нашых продкаў - ЖНІВО 🌾
Мы не маглі не звярнуць увагі на гэтую важную падзею
24 і 25 жніўня ў Суле мы адзначаем “СВЯТА ХЛЕБА”
“Цвік” праграмы - дэгустацыя поліўкі на сапраўдным жытнёвым хлебе, які выпякаецца ў сульскай пякарні
❗️Гатуем па старажытнаму беларускаму рэцэпту❗️
Таксама, у пунктах ежы, магчыма пачаставацца натуральным хлебным квасам.
Праграма:
10.00 - пачынае працу парк
14.00 - пачатак праграмы
16:30 - частаванне поліўкай і яблыневым узварам
17.00 - канец святкавання
18:00 (субота) 17.30 (нядзеля) - канец экскурсійнага абслугоўвання.
* у праграме могуць быць змены
Сардэчна запрашаем правесці з намі апошнія выходныя жніўня