Дзень медыка - бадай самае важнае свята краіны. Мы віншуем усіх супрацоўнікаў сферы аховы здароўя і бясконца дзякуем за вашу працу. Нялёгкую, плённую, адказную.
Асобна хочацца адзначыць тых, хто клапоціцца аб здароўі і змагаецца за жыцці жыхароў вёскі. Фельчар у вёсцы, гэта спецыяліст без выхадных і асабістага жыцця, чалавек, які даступны для пацыентаў 24/7.
15 і 16 чэрвеня выхадныя будуць прысвечаны лекарскай справе. І для прадстаўнікоў гэтай прафесіі мы падрыхтавалі прыемны бонус. Атрымаць які можна будзе па пасведчанні ці па даведцы з працы.
Праграма будзе адмысловая:
- аповеды пра гісторыю лекарскай справы ў ВКЛ;
- традыцыі лячэння зёлкамі;
- гульні і конкурсы для ўсіх гасцей;
- майстар-клас па ткацтве з травамі;
- агляд біяграфіі выбітнага навукоўца ў аптэцы.
Папярэдні запіс не патрэбны.