Welcome visitor you can log in or create an account

З 6.12 па 14.01 усе выхадныя будуць прысвечаны святкаванню Каляд і Новага года.

Адмыслова да святаў, мы падрыхтавалі экскурсійную вандроўку "Спатканне з Цмокам у Суле"*. Гэта незабыўныя прыгоды і сапраўдная казка па выхадных! Пачатак 13:00 і 15:00, месца збору - уваходная брама.

Дзед Мароз / Святы Мікалай сустрэне вас у сваёй рэзідэнцыі і павіншуе з надыходзячымі святамі, падорыць дзецям салодкія пачастункі.

У межах тэматычнай праграмы:
- зборныя аглядныя экскурсіі ў 14.00 для ўсіх жадаючых;
- катанне на санях;
- спектакль "Батлеемская зорка" у батлейцы;
- шмат адпаведна падрыхтаваных тэматычных лакацый;
- наведванне рэзідэнцыі св. Мікалая.

Некалькі кропак з гарачай ежай і напоямі будуць працаваць на тэрыторыі парка.

 

Атрымайце незабыўныя ўражанні ў гэтым годзе, каб успамінаць пра іх у наступным!


*кошт 50 бел.руб. (45 бел.руб. дзіцячы квіток)+уваходны квіток у падарунак!
**для арганізаваных гуртоў, неабходна папярэдняя замова