Welcome visitor you can log in or create an account

Масленічны кірмаш у Вялікім княстве Сула

25 і 26 лютага 2023 года
Пачатак у 14:00


Масленіца ў Суле – свята, дзе госці стануць удзельнікамі сапраўднага кірмаша з яго спевамі, гульнямі, пляцоўкамі-выпрабаваннямі, смачнымі блінамі, масленічным слупам і падарункамі для самых актыўных і вясёлых.

Напрацягу дня госці змогуць прыняць удзел у народных спаборніцтвах, зарабіць талеры і абмяняць іх у краме на смачныя пачастункі і падарункі Вялікага Княства Сула.

Выпрабаванні:
- Масленічны слуп з падарункамі
- Распіл бервяна на хуткасць
- Бой мяхамі
- Забі цвік ў калоду!
- Трапны пан (кідаць падковы ў бочку)
- Шашкі
- Крама з падарункамі і пачастункамі

13.00 – 14.00 – фонавая музыка. Абвесткі ад вядоўцы і запрашэнне на кірмаш.
14.00 – урачыстае адкрыццё Масленіцы
14.10 – 14.40 – спевы ад сульскіх музыкаў
14.40 – 15.00 – забаўкі з вядоўцам
15.00 – 15.30 – выступ скамарохаў. Дзіцячая анімацыя.
15.30 – 16.00 – спаборніцтва па выпяканню бліноў
16.00 – 16.40 – выпяканне двухметровага бліна і дэгустацыя
16.40 – 17.00 - вялікі карагод вакол вогнішча і спальванне пудзіла Зімы. Танцы ля вогнішча.

 

Няма абмежаванняў па ўзросце: 0+

Ўваходны квіток на тэрыторыю парка:

Дарослыя- 25 руб

Сябры Сулы – 20 руб (каб стаць сябрам падпішыся на адну з нашых сацсетак)

Дзеці - 15 руб

Дзеці да 7 гадоў - уваход вольны