Welcome visitor you can log in or create an account

 

20 і 21 жніўня-пачатак у 14:00


Макавей, Макаўе, Спас Мядовік – так нашы продкі называлі першы мядовы спас. Па мядовым спасе крочыць двухтыднёвы пост “спасаўка-ласаўка”. Вялікае Княства Сула запрашае ўсіх ахвочых паласавацца добрым настроем, гульнямі ды забавамі і, вядома, паспытаць сапраўднай мядовай гарбаткі ў бліжэйшыя выходныя!


Францыск Скарына пісаў:

"… Пчолы і тым падобныя бароняць вуллі свае, – так і людзі, дзе нарадзіліся і ўскормлены, да таго месца вялікую ласку маюць"

 

Маем і мы ў Суле вялікую ласку да гісторыі, культуры, традыцыі зямлі беларускай. Запрашаем вас, як тых пчолак, збіраць і смакаваць адметны нектар роднага краю!